Памятай пра смерць. Даніла Скварнюк і трагедыя Пузавічаў
Роўна 75 гадоў таму фашыстамі была спалена вялікая вёска Пузавічы. Адна з тысяч беларускіх вёсак, якія былі знішчаныя разам з жыхарамі тым гарачым летам. Але менавіта ў Пузавічах здарылася гісторыя, апісаная нашым гродзенскім земляком Янкам Брылём у кароткім апавяданні «Memento Mori».
Апавяданне ўключана ў школьную праграму па беларускай літаратуры, але нагадаем яго змест. Фашысцкая карная каманда прыехала паліць чарговую вёску. Людзей заганялі ў адрыны, каб спаліць там жыўцом, аднак нямецкі афіцэр пазнаў сярод вяскоўцаў пячніка, які перакладаў на кватэры гэтага немца ў Скідзелі печку. Афіцэр падазваў пячніка і сказаў яму: «Я цябе ведаю, ты не камуніст і таму можаш забіраць сваю сям’ю і сыходзіць. Будзеш жывы». Пячнік паглядзеў на афіцэра, падумаў і адказаў: «Тут жывуць мае бацькі». Афіцэр паабяцаў вызваліць і іх. Далей пячнік прасіў вызваліць чарговых і чарговых сваякоў аж пакуль раз’юшаны немец не закрычаў: «У цябе што, уся вёска сваякоў»?! «Так, у мяне ўся вёска сваякоў,» — адказаў яму пячнік і пайшоў да адрыны з аднавяскоўцамі, якія мусілі загінуць праз некалькі хвілін.
Да адрыны пячнік не дайшоў, бо быў застрэлены нямецкім афіцэрам. Карнік зразумеў, што сціплы беларускі вясковец, якому ён толькі што «падараваў» жыццё, аказаўся на галаву вышэй за яго, немца, «звышчалавека» ў форме, аздобленай чалавечымі чарапамі.
Безіменны пячнік з, безумоўна, мастацкага апавядання «Memento Mori» Янкі Брыля меў рэальнага прататыпа. Звалі яго Даніла Скварнюк. Ён насамрэч быў пячніком і на момант спалення Пузавічаў меў 40 гадоў. Раскажам больш, што вядома пра гэтага чалавека. Даніла Скварнюк, прататып героя апавядання Memento Mori Скварнюк — мясцовае прозвішча з вёсак у ваколіцах Гродзенскай пушчы. Бацькі Данілы жылі ў Пузавічах, вялікай праваслаўнай вёсцы крыху на поўдзень ад Скідзеля. Рукасты хлопец Даніла хутка засвоіў прафесію пячніка і досыць няблага зарабляў, робячы печы і пліты, але яго цягнула да ведаў. У пачатку 1920-х гг. Скварнюк захапіўся філасофіяй пісьменніка Льва Талстога аб непраціўленні злу сілай, не курыў, не ўжываў алкаголь, не еў мяса. З-за апошняга мясцовыя жыхары называлі яго «малаканам» — ад расійскай паўрэлігійнай секты малаканаў, якія таксама не ўжывалі мяса.
Скідзель у 1939 г. У сярэдзіне 1920-х гг. Скварнюк шчыра далучыўся да беларускага руху, быў сябрам Таварыства Беларускай Школы, арганізоўваў вечарыны, працаваў над арганізацыяй беларускага школьніцтва. Яго найлепшым сябрам быў скідзельскі беларускі актывіст, паэт і філосаф Пётр Сяўрук, які памёр ад сухотаў у 1929 г. Даніла ажаніўся з сястрой Сяўрука Вольгай. За беларускі патрыятызм Скварнюк колькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі.
Беларускія актывісты Скідзеля. Злева Вольга Сяўрук-Скварнюк і Даніла Скварнюк У 1936 г. Скварнюку прыслаў некалькі сваіх вершаў «на пробу» нікому тады невядомы хлопец з ваколіц Карэлічаў Янка Брыль. Праз многа гадоў народны пісьменнік Беларусі Іван Антонавіч Брыль згадваў, што, мабыць, задаў сваімі каструбаватымі вершамі няпростую задачу для Данілы Скварнюка. Аднак Скварнюк Брылю напісаў і летам наступнага года Брыль на веласіпедзе (добрых дзве сотні кіламетраў) прыехаў у Скідзель, пазнаёміўся са Скварнюком і іншымі мясцовымі патрыётамі. Брыль і Скварнюк перапісваліся аж пакуль вясной 1939 года Янку Брыля не забралі ў польскае войска.
Чаму былі спаленыя менавіта Пузавічы? Жыхары Пузавічаў мелі ва ўправе Скідзеля асабістага ворага па прозвішчы Ашурак. Перад вайной ягоны брат служыў лясніком і быў забіты кімсьці з жыхароў Пузавічаў, затрыманым за незаконнае вырубанне дрэва. Таму калі ў ліпені 1943 г. нехта (ці тое савецкія партызаны ці тое акаўцы) разабралі паміж вёскамі Хвайняны і Пузавічы кавалак чыгункі, то немцы ў якасці помсты найперш запланавалі спаліць Хвайняны. Як гаварылі пасля — менавіта Ашурак намовіў немцаў спыніцца на Пузавічах. Вольга Сяўрук. Пасля смерці брата Пятра ўзначаліла скідзельскі гурток ТБШ. Пузавічцы ведалі, што немцы збіраюцца пакараць навакольных жыхароў за тое, што «недагледзелі» чыгунку. Аднак ніхто не верыў, што можа быць спаленая вёска з сотнямі людзй. Да лета 1943 г. у ваколіцах Гродна такіх жорсткіх карных аперацый не было. Зімой 1943 г. паліцыя з Парэчча спаліла вёску Бабіна ў Гродзенскай пушчы, аднак там за сувязь з патрызанамі растралялі «ўсяго» дзесяць чалавек. Таму жонка Данілы Скварнюка Вольга хадзіла па навакольных хутарах і намаўляла іх жыхароў на часовы пераезд ці ў Скідзель ці куды да сваякоў, аднак бяда прыйшла ў самыя Пузавічы.
Ранкам 14 ліпеня 1943 г. вёска была акружана немцамі. Мы дасюль не ведаем, хто аддаваў загады на спаленне вёсак у ваколіцах Гродна і якая нямецкая частка тое рабіла. Ёсць інфармацыя, што «пацыфікацыямі» каля Гродна займалася група Мюллера (па імю яе камандзіра, СС-аўскага афіцэра), якая была сфарміравана ў Кёнігсбергу (заходняя Гродзеншчына ўваходзіла ў Акуругу Беласток, фармальна далучаную да Усходняй Прусіі). У Скідзелі нават паліцэйскія чыны не ведалі аб канкрэтнай выбранай вёсцы, бо маглі папярэдзіць сваякоў і тым самым сарваць аперацыю. Ім толькі загадвалі з ночы сабраць мясцовых гаспадароў з вазамі. Ноччу на чыгуначную станцыю прыбываў эшалон з карнікамі, якія часткова на ўласных самаходах, а часткова на вазах ехалі ў бок асуджанай вёскі. Мабыць у ноч на 14 ліпеня і было прынятае канчатковае рашэнне, што згараць не Хвайняны, а Пузавічы.
Усіх жыхароў вёскі, каля чатырохсот чалавек, палову з якіх складалі дзеці, сагналі ў дзве адрыны, найперш аддзяліўшы мужчын ад дзяцей і жанчын. Людзі адчувалі, што іх вядуць на смерць, таму апраналі чыстую бялізну і яшчэ перад падзелам на мужчын і жанчын спявалі рэлігійныя песні, збіраліся групкамі па 10−20 чалавек і развітваліся.
Адкуль вядома пра ўчынак Данілы Скварнюка? Як ён стаў асновай для апавядання Memento Mori? Бо з жыхароў Пузавіч уратаваліся толькі некалькі чалавек, якія не дайшлі да тых адрынаў. Але немцы не саромеліся сваіх учынкаў і растрэльвалі Пузавічы на вачах у жыхароў Скідзеля, якіх з вазамі прыгналі вывозіць нарабаванае з вёскі дабро і падрыхтаваць яму для трупаў. Сярод скідзельцаў быў і Якаў Сяўрук — бацька жонкі Данілы Скварнюка Вольгі. З адлегласці літаральна ў некалькі метраў ён павінен быў назіраць смерць сваёй дачкі і зяця. Бацька Вольгі Сяўрук Якуб і яго жонка Юлія Вольга Скварнюк спадзявался, што Даніла выжыве, бо на самым світанку, яшчэ калі немцаў не было, ён выправіўся ў іншую вёску класці печку. Мы ніколі не даведаемся, чаму ён аказаўся сярод пузавічцаў — ці тое яго перахапілі немцы, ці ён сам вярнуўся ў вёску, адчуўшы нядобрае.
Пабачыўшы свайго мужа ў натоўпе аднавяскоўцаў Вольга закрычала, кінулася да яго і ўпала, паваленая цяжкім сардэчным прыступам. А ўжо праз некалькі хвілін нямецкі афіцэр з мясцовага гарнізона пазнаў у схіленым над сваёй жонкай мужыку пячніка і паміж імі адбылася размова, якая дзякуючы таленту Янкі Брыля назаўжды застанецца ў беларускай гісторыі ў апавяданні Memento Mori як сімвал высакароднасці і мужнасці нашага народа.
У ліпені 1943 г. карнікі спалілі ў ваколіцах Гродна разам з жыхарамі вёскі Шкленск, Пузавічы, Сіні Камень, Палом’е, Шаулічы і адну з найбольшых вёсак Гродзеншчыны — Княжаводцы пад Мастамі, забіўшы ў іх каля дзвюх тысяч чалавек. Большасць з гэтых вёсак ніколі не адрадзілася. Сёння тое пясчаныя выдмы па-над Нёманам або паляны глыбока ў пушчы. Сваякі хутка пасля вайны паставілі на месцы адрынаў, дзе гарэлі людзі, бетонныя помнікі з крыжамі, ужо ў канцы 1950-х гг. былі пастаўленыя помнікі ад уладаў. Цікава, што на некаторых з іх ужо ў наш час жалезныя зоркі былі замененыя крыжамі. Помнік у Пузавічах Янка Брыль згадваў, што ўсе баяліся, што Якаў Сяўрук, у якога на вачах загінулі чатыры сотні пузавічцаў, страціць розум. Ён плакаў, крычаў па начах, клікаў сваю дачку… Пасля супакоіўся і пражыў яшчэ шмат гадоў, аднойчы расказаўшы Брылю гісторыю пра тое, як ягоны зяць Даніла Скварнюк паглядзеў у вочы нямецкаму афіцэру і сказаў: «Так, у мяне ўся вёска сваякі»!
Источник
Янка Брыль — Memento mori
Задуму апавядання «Memento mori» Янка Брыль выношваў доўгі час. Неўзабаве пасля вайны ён даведаўся ад паэта Міхася Васілька пра трагічную смерць іх агульнага сябра заходнебеларускага актывіста Грамады Данілы Скварнюка. Гэтую гісторыю і выкарыстаў пісьменнік для свайго твора, зрабіўшы героя безымянным печніком, каб падкрэсліць тыповасць і агульначалавечую сутнасць яго ахвярнай смерці. I назва «Memento mori» (памятай пра смерць) узята аўтарам з антычнай культуры. Гэтае выслоўе нагадвала старажытным рымлянам і грэкам пра неабходнасць пагарджаць жыццём, памятаючы, што не ва ўсіх абставінах яно жаданае. Так, напрыклад, філосаф Сакрат у прызначаны час выпіў атруту і памёр, выконваючы несправядлівы прысуд афінскага суда. Ён адмовіўся ратаваць жыццё ўцёкамі, бо разумеў, што гэты ўчынак прымусіў бы афінян засумнявацца, ці верыў ён у тое, чаму вучыў іншых.
У кантэксце апавядання Янкі Брыля старажытны афарызм нагадвае, што памяць пра смерць злучае героя з лёсамі продкаў, з іх маральнымі запаветамі жыць па-людску, не забываючы пра фактар часу, які не дае права на памылкі, бо жыццё кароткае, каб іх выправіць.
Твор Брыля ўражвае лаканічнасцю і высокай ступенню абагульненасці. У разгар карнай аперацыі печніка вылучылі з натоўпу і падагналі да зондэрфюрэра, той вырашыў падараваць яму і яго сям’і жыццё ў знак удзячнасці за цёплую грубку, зробленую старым майстрам. «Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы сівеючай шчэццю, ён упёрся ў немца скамянелымі вачыма, і маўчаў. Толькі бяскроўныя губы перасмыкаліся, як ад нязбытнага жадання гаварыць». Гэты партрэт героя падрыхтоўвае праяўленне высокай духоўнай прыгажосці ў звычайнай будзённасці дэталяў — яго адмову прыняць жыццё ў падарунак ад ката. Пячнік усведамляе спалучанасць свайго лёсу з жыццём аднавяскоўцаў, усяго народа, ён жахаецца нялюдскасці таго, што задумалі ўчыніць карнікі. Ён камянее душой, назіраючы, як парушаецца святасць жыцця чалавека, парушаецца бяздушна і дзелавіта, нават бесклапотна.
Дыялог зондэрфюрэра з печніком — кульмінацыйны момант у кампазіцыі твора, тут адбываецца супрацьстаянне двух характараў, дзвюх сістэм духоўных каштоўнасцей. Беларускі селянін, які кіруецца ў жыцці традыцыйнай народнай мараллю, у гэтым паядынку перамагае палітычную дактрыну фашыстоўскай сістэмы. Агульначалавечая філасофія быцця непарушная і таму несмяротная, фашызм несумяшчальны з народнай філасофіяй і таму асуджаны на смерць.
Источник
Янка Брыль — Memento mori
Для просмотра онлайн кликните на видео ⤵
“Memento mori”, 2019 г. Подробнее
Янка Брыль «Mеmento Mori», чытае Вiкторыя Красуцкая. Подробнее
Memento mori 1991 Подробнее
9 клас. Бел літ. Янка Брыль. Апавяданне »Меmento mori» Подробнее
MEMENTO MORI — ПОМНИ О СМЕРТИ (читайте описание) Подробнее
МЕМЕНТО МОРИ ОХОТНИЦЫ . Подробнее
ЭБЕНОВОЕ МЕМЕНТО МОРИ (MEMENTO MORI) ВСЕХ МАНЬЯКОВ [Dead by Daylight] # 4 Подробнее
Memento Mori — Новый убийца – Трюкач — Dead By Daylight Подробнее
Помни о смерти и о жизни. Memento mori memento vitae. Присутствие духа в трудных обстоятельствах. Подробнее
Трейлер кинопроекта «Помни о смерти» 2019 Подробнее
Андрей Миронов — Помни о смерти / Memento mori Подробнее
Гио Пика — Memento Mori (TRUEтень) (LIMMA VIDEO) Подробнее
Вася Обломов Memento Mori Подробнее
Джонатан Нолан: Memento mori (Часть 1) Подробнее
Источник
Янка Брыль Memento Mori
Загрузил: Мая краіна Беларусь
Длительность: 8 мин и 38 сек
Битрейт: 192 Kbps
Кротик И Все Все Все Зденек Миллер
Хеппи Бездей Мы Ждали Этого Дня
Красивые Поздравления С Ураза Байрам Видео Поздравления Открытка На
Толковый Словарь Владимира Ивановича Даля
Сара Путешествие Ребенка В Мир Безграничной Радости Джерри Хикс Эстер Хикс Аудиосказка
Видеоролик До Свидания Начальная Школа
1 Час Самые Мощные Треки Подборка Красивой Музыки Для Души
Кытайдагы Кыргыз Бир Туугандардын
Объеденение Русских Земель Вокруг Москвы Куликовская Битва
С Днем Рождения Наш Любимый Директор Школы
Хочу Любить Но На Сердце Рана На Английском
30 Лет Окончания Школы
Песни Л Некрасовой
Кира И Секрет Бублика
Лесби Эротические Рассказы
Даргинская Песня Про Маму
Турецкая Казахская Песен
Однажды В России Просто Шутки
Посмотри На Меня Никита Киоссе
Клип До Слёз Про Маму
سكس نساء تمارس الجنس مع حيوانات
Красивая Душевная Китайская Песня
С Днем Рождения Свекру От Невестки
Сборник Клипов 2000
Видео Поздравление Женщине С Юбилеем От Знаменитостей
Ненавижу Тебя Алексей Воробьёв
Enrique Iglesias Te Fuiste New Song 2018 Bachata Music Video
Русский Узбекский Словар
Музыкальная Интуиция В Самое Сердце
Batuque Jeremy Sole Atropolis Remix Dom La Nena
Вечерние Молитвы От Пасхи До Вознесения
Птичка Hammali Navai
Hugel I Believe I M Fine Dimitri Vegas Like Mike Remix Extended Version
Николай Чудотворец Поздравления С Днем Николая Чудотворца
Аниме Клипы Amv
Хм На Одну Зарплату На Такси Не Разъездишься Бриллиантовая Рука 1968 Г
Источник